fbpx

Агляд падзей тыдня 5-11 чэрвеня

Агляд падзей тыдня 5-11 чэрвеня

Агляд падзей тыдня 5-11 чэрвеня
Без Категории

Прэм’ер-міністр Канады Джасцін Трюдо назваў выбух плаціны Кахоўскай ГЭС ва Украіне «абсалютна разбуральным для ўсяго жывога». «Гэта яшчэ адно жудаснае наступства незаконнага ўварвання Расеі ва Украіну», — сказаў ён журналістам у Атаве.

  Шырокія тэрыторыі Канады і ЗША пакрытыя смогам і дымам ад лясных пажараў у Квебеку і іншых правінцыях краіны. У чэрвені рызыка лясных пажараў застаецца значна вышэйшай за норму ва ўсіх правінцыях Канады, за выключэннем Ньюфаўндленда і Лабрадора, дзе яна застаецца ўмеранай.

  На арэне лядовага стадыёна ў квебекскім Рабервалі гатовыя сотні раскладных столікаў, а побач у скрыні складзеныя шэрыя ваўняныя коўдры. Тут прымаюць больш за 7 тысяч эвакуяваных, якія ратуюцца ад ляснога пажару каля горада Шыбугамау, што ў 250 кіламетрах на поўнач. Падчас прэс-канферэнцыі ў чацвер прэм'ер-міністр Квебека Франсуа Лего заявіў, што перамешчаныя асобы не змогуць вярнуцца дадому прынамсі да наступнага аўторка.

  Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што ўкраінскае войска перайшло ў доўгачаканы наступ і нясе «значныя» страты. Яго выступ перад кіраўнікамі дзяржаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці ў Сочы адбыўся праз некалькі гадзін пасля таго, як рэгіянальнае кіраўніцтва паўднёва-заходніх рэгіёнаў Расеі паведаміла аб чарговай атацы беспілотнікаў на расейскія населеныя пункты, выявіўшы слабасць сістэмы супрацьпаветранай абароны Крамля.

  У суботу прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трюдо нанёс нечаканы візіт у Кіеў і абвясціў аб прадастаўленні Украіне дадатковай ваеннай дапамогі ў памеры 500 мільёнаў даляраў. У паездцы яго суправаджала віцэ-прэм'ер і міністр фінансаў Хрысця Фрыланд. Канада таксама працягне вайскова-трэніровачную місію ў рамках аперацыі Unifier да 2026 года, а таксама будзе дапамагаць у падрыхтоўцы ўкраінскіх пілотаў да кіравання F-16.

.#навiны #навiныманрэаль #навiныбiзнэсвiзiтка #навіныпабеларуску #дайджэст

About Dima Feen

CEO проекта "Бизнесвизитка Монреаль".