fbpx

Агляд падзеяў тыдня 10-16 ліпеня.

Агляд падзеяў тыдня 10-16 ліпеня.

Агляд падзеяў тыдня 10-16 ліпеня.
Без Категории

Мясцовыя ўлады загадалі эвакуіраваць 220 дамоў у горадзе Сен-Брыдж-дэ-Лаваль, недалёка ад горада Квебек, баючыся, што павышэнне ўзроўню вады прывядзе да паводку. За некалькі гадзін у панядзелак у раёне выпала 70 мм ападкаў, узровень вады ў мясцовых рэках імкліва падняўся.

  У аўторак лідэры краін NATO крыху шырэй адчынілі Ўкраіне дзьверы ў Альянс і прапанавалі паскораны шлях у арганізацыю і працяг падтрымкі падчас вайны з Расеяй. «Мы пацвердзілі, што Украіна стане сябрам NATO, і пагадзіліся адклікаць план дзеянняў па сяброўству. Гэта мяняе шлях Украіны з двух крокаў на адзін», — заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг пасля заканчэння першага дня саміту NATO ў Вільні.

  Прэс-служба прэм'ер-міністра Канады паведаміла аб дадатковай дапамозе Атавы Украіне, пра што было заяўлена падчас саміту NATO ў Вільні. «Прэм'ер-міністр абвясціў аб выдзяленні 541 мільёна канадскіх долараў новага фінансавання для праектаў падтрымкі Украіны і ўмацавання трансатлантычнай бяспекі. Новае фінансаванне для Украіны дапаўняе больш чым 8 мільярдаў долараў шматбаковай дапамогі, якую Канада выдзеліла з пачатку 2022 года», — гаворыцца ў паведамленні.

  Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Канады пацвердзіла, што ў чацвер падчас моцнага дажджу ў Квебеку і Антарыё адзін тарнада абрынуўся на поўначы Манрэаля, іншы, верагодна, адбыўся на паўднёвым захадзе горада. Пацверджаны тарнада быў заўважаны ў раёне Мірабель, другі ў чыстым полі ў раёне Салаберы-дэ-Вэйліфілд.

  Федэральны ўрад запускае новую праграму для ўкраінцаў, якія ўцякаюць ад вайны, дазваляючы тым, хто мае сваякоў у Канадзе, стаць пастаяннымі жыхарамі. «Мы працягваем аказваць падтрымку і забяспечваць выратавальны круг сем'ям, раз'яднаным гэтай вайной, у тым ліку праз гэтую праграму ўз'яднання сем'яў, якая дапаможа ўкраінскім сем'ям заставацца разам, будуючы сваё новае жыццё ў Канадзе», — гаворыцца ў заяве міністра эміграцыi краiны  Шона Фрэйзера.

.#навiны #навiныманрэаль #навiныбiзнэсвiзiтка #навіныпабеларуску #дайджэст

Рэкламна-навінавы партал Манрэаля.

About Dima Feen

CEO проекта "Бизнесвизитка Монреаль".