fbpx

Толькі франкамоўныя.

Толькі франкамоўныя.

Толькі франкамоўныя.
Без Категории

Праз некалькі месяцаў пасля заявы аб тым, што Квебек не ў стане прымаць больш за 50 тысяч імігрантаў у год і што гэта было б «самагубствам» для правінцыі, прэм’ер Лега разглядае магчымасць павялічэння штогадовай іміграцыйнай квоты да 60 тысяч. Паводле яго слоў, гэта стане магчымым пасля іміграцыйнай рэформы, якая запатрабуе ад пераважнай большасці тых, хто прыязджае ў Квебек па сістэме эканамічнай іміграцыі, веды французскай мовы.

Пра гэта Лега заявіў журналістам у Квебек-Сіці, дадаўшы, што патэнцыйнае павялічэнне іміграцыі цалкам залежыць ад колькасці людзей, якіх будзе прымаць іміграцыйная сістэма, якая кантралюецца ўрадам правінцыі. У цяперашні час 65% імігрантаў прыязджаюць у Квебек з эканамічным патокам, які кантралюецца правінцыяй, астатнія трапляюць сюды праз федэральныя праграмы бежанства і ўз’яднання сем’яў.

Лега сказаў, што калі называў павелічэнне іміграцыйнай хвалі самагубствам, ён думаў, што федэральны ўрад запатрабуе павелічэння новапрыбылых у гэтых двух катэгорыях, калі Квебек захоча прымаць больш эканамічных імігрантаў.

Цяпер Атава больш адкрытая для перамоваў па гэтай тэме, і гэта, па словах Лега, цалкам мяняе карціну, і да 2027 года колькасць новых імігрантаў можа дасягнуць 60 тысяч у год. Фактычная колькасць можа быць нават вышэйшай, бо яна не ўключае людзей, якія праходзяць праз праграму фаст-трэка для выпускнікоў мясцовых універсітэтаў. Хаця гэтая праграма будзе адкрыта толькі для тых, хто скончыў навучанне на французскай мове або скончыў тут вышэйшыя класы французскіх школ.

Крыніца: The Canadian Press.

#навiны #навiныманрэаль #навiныбiзнэсвiзiтка #навіныпабеларуску

About Dima Feen

CEO проекта "Бизнесвизитка Монреаль".