fbpx

ШI ў Міністэрстве Эміграцыі.

ШI ў Міністэрстве Эміграцыі.

ШI ў Міністэрстве Эміграцыі.
Без Категории

Міністр іміграцыі Канады Шон Фрэйзер абвясціў у пятніцу, што з пераходам урада на новую сістэму зацвярджэння заявак на ўз’яднанне сям’і, жонкi, дзеці і бацькі новых імігрантаў змогуць хутчэй далучыцца да сваіх сем’яў у Канадзе.

   Члены сям'і, якія чакаюць статусу пастаяннага жыхара Канады, могуць падаць заяўку на часовую візу, каб чакаць канчатковага рашэння са сваімі блізкімі. Аднак у выдачы візы гэтага тыпу часта адмаўляюць з-за асцярогі, што заяўнік застанецца ў Канадзе пасля заканчэння тэрміну дзеяння візы.

  Новая сыстэма, уведзеная Міністэрствам эміграцыі, выкарыстоўвае штучны інтэлект — сучасную аналітычную праграму, якая здольная хутчэй ідэнтыфікаваць людзей, якія падалі заяўку на атрыманьне статусу пастаяннага жыхара, і зацьвярджаць іх на турыстычную візу.

  Міністр выказаў надзею, што з гэтага часу тэрмін разгляду такіх заявак скароціцца да 30 дзён. Новая сістэма будзе ацэньваць заяўку чалавека і вызначаць, наколькі верагодна, што яго заяўка будзе зацверджана на статус пастаяннага жыхара Канады. Тыя, чые шанцы высокія, трапяць у катэгорыю хуткага атрымання часовай візы. Сістэма ўжо функцыянуе, і ўзровень адабрэння яе заявак павялічыўся да 98 працэнтаў.

  Фрэйзер таксама сказаў, што муж і жонка і дзеці на ўтрыманні з часовымі візамі змогуць атрымаць адкрыты дазвол на працу, што азначае, што дарослыя члены сям'і змогуць працаваць адразу пасля прыбыцця ў Канаду.

  Крыніца: The Canadian Press.

#навiны #навiныманрэаль #навiныбiзнэсвiзiтка #навіныпабеларуску

About Dima Feen

CEO проекта "Бизнесвизитка Монреаль".